Аб каледжы

Гістарычная даведка

Гісторыя ўстановы адукацыі «Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж будаўнікоў імя У.Р. Каменскага» вядзе свой адлік з 12 ліпеня 1946 года і насіла назву як школа ФЗА № 1.

Школа ФЗА № 1 размяшчалася па вул. Фурмана, у 4 бараках, у раёне паміж вул. Куйбышава і вул. Чырвонай. Першым кіраўніком па арганізацыі школы ФЗА №1 быў Цяўлоўскі В.К., будаўнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, партызанскага атрада ім. Калініна, пасля старшы майстар вытворчага навучання, заслужаны работнік сістэмы ПТА, ветэран працы. Задачай установы адукацыі была падрыхтоўка кваліфікаваных рабочых для будаўніча-мантажнага трэста «Белтрактарабуд», якому было даручана будаўніцтва Мінскага трактарнага завода, жылля для рабочых і аднаўленне разбуранага ў гады вайны горада Мінска. У перыяд з 1946 года па 1956 год дырэктарамі ўстановы адукацыі былі: Стэфанюк А.М., Ніканаў Г.І., Данкман С.М., Дарэнка Н.І., Ткачэнка А.Я.

У 1956 годзе школа ФЗА № 1 атрымала назву «Будаўнічая школа № 1». У чэрвені 1958 года Будаўнічая школа №1 рэарганізавана ў «Будаўнічае вучылiшча №1» - дырэктар Паўловіч А.Г.

У жніўні 1962 года будаўнічае вучылішча № 1 пераехала ў цэнтр горада Мінска, у будынак, размешчаны па адрасе: зав. Мэблевы, д. 3 (вул. М. Гебелева, д.5), у якім знаходзіцца і цяпер.

У 1963 годзе загадам № 326 ад 23 мая 1963 года Міністэрства вышэйшай, сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі БССР «Будаўнічае вучылішча №1» было перайменавана ў «Гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 53 будаўнікоў».

З 1969 года дырэктарам вучылішча быў Юрчык Н.П. У гэты перыяд была пабудавана спартыўная зала і зала бокса, зменена знешняе аблічча ўстановы адукацыі (1975 г.)

У 1976 годзе ГПТВ–53 будаўнікоў было перайменавана ў «Сярэдняе гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылiшча № 53 будаўнікоў» - дырэктар Шахновіч Л.Т. Са студзеня 1976 года па 1985 год дырэктарам быў Рымашэўскі В.І.

Пастановай Савета Міністраў БССР № 56 ад 19 лютага 1981 г. вучылішчу было прысвоена імя Уладзіміра Георгіевіча Каменскага, намесніка старшыні Савета Міністраў БССР, доктара тэхнічных навук, арганізатара капітальнага будаўніцтва і аднаўлення, разбуранай народнай гаспадаркі, і стала называцца «Сярэдняе гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 53 будаўнікоў імя У. Г Каменскага».

Пастановай Дзяржаўнага камітэта БССР па прафтэхадукацыі № 81 ад 4 ліпеня 1984 года «Сярэдняе гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 53 будаўнікоў імя У.Г Каменскага» было перайменавана ў «Сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 53 будаўнікоў імя У.Г. Каменскага». У гэты перыяд уведзены ў строй вучэбна-вытворчы корпус з майстэрнямі, сталовай і бібліятэкай. З 1985 года па 1992 дырэктарам установы адукацыі быў Суша І.У.

Пастановай Міністэрства адукацыі БССР № 42-06 ад 20 студзеня 1989 года «Аб рэарганізацыі існуючых сярэдніх прафесійна-тэхнічных вучылішчаў у прафесійна-тэхнічныя вучылішчы адпаведнага профілю» «Сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 53 будаўнікоў імя У.Г. Каменскага» было рэарганізавана ў «Мінскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 53 імя У.Г. Каменскага».

Загадам Міністэрства адукацыі № 174 ад 4 ліпеня 1990 года на базе Мінскага ПТВ-53 будаўнікоў імя У.Г. Каменскага было арганізавана, у парадку эксперыменту, з 1 верасня 1990 года Вышэйшае прафесійна-тэхнічнае вучылiшча будаўнічага профілю. З 1992 года вучылішча ўзначаліў Ліхадзіеўскі У.І.

У 2002 годзе ВПТВ СБП пераўтворана ва ўстанову адукацыі «Мiнскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж будаўнікоў імя У.Г. Каменскага» з двухузроўневай сістэмай навучання (атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі на аснове прафесійна-тэхнічнай адукацыі).

З 2006 года па 2011 год дырэктарамі былі Паныш У.І., з лістапада 2011 г. па лістапад 2017 г. - Зялёнка Н.А.

З 1 снежня 2017 года па 2020 год узначальвала ўстанову адукацыі «Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж імя У.Г. Каменскага» дырэктар Піцеракова Вольга Вячаславаўна.

Ва ўстанове адукацыі «Мiнскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж будаўнікоў імя У.Г. Каменскага» у свой час вучыліся і працавалі такія спецыялісты, як Турко В.П., дырэктар ПЛ № 1; Саюк А.У., дырэктар ПТК ДПМ; Мачуйскі В.С., дырэктар ПЛ № 8 перапрацоўчай прамысловасці; Ястраб Т.А.; дырэктар МДПТК мантажных і пад'ёмна-транспартных работ; Казлоў У.Я., дырэктар МДПТВ № 114 будаўнікоў; Прыгодзіч В.А., першы намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама; Меляшкевіч І.С., Герой Расіі.

З 3 студзеня 2020 года дырэктарам установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж імя У.Г. Каменскага» прызначаны Місявец Віталь Рыгоравіч.

У цяперашні час установа адукацыі «Мiнскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж імя У.Г. Каменскага» гэта сучасная ўстанова адукацыі, якая забяспечвае падрыхтоўку спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыяй у дзённай і завочнай формах навучання.

Навучальна-матэрыяльная база каледжа дазваляе весці падрыхтоўку спецыялістаў, запатрабаваных у будаўнічай галіне.

З улікам патрэбнасці ў спецыялістах з прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй сёння ў каледжы вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасцях:

  • Аздабляльныя будаўнічыя работы.
  • Тэхналогія зварачных работ.
  • Вытворчасць будаўніча-мантажных і рамонтных работ.
  • Сталярныя, паркетныя і шкляныя работы.
  • Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
  • Эксплуатацыя абсталявання і тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей.
  • Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (па напрамках).

Заняткі праводзяцца ў абсталяваных кабінетах, майстэрнях, навучальных класах сучаснага электраінструмента, абсталявання і прыстасаванняў «BOSCH», «ILMAX», «KNAUF». Кабінеты і майстэрні аснашчаны неабходным абсталяваннем, прыборамі і інструментамі, нагляднымі дапаможнікамі і тэхнічнымі сродкамі навучання. У каледжы ёсць спартыўная зала і зала бокса, сталовая, буфет, бібліятэка з чытальнай залай, актавая зала, канферэнц-зала, медпункт.

Навучанне вядзе высокакваліфікаваны педагагічны калектыў, больш за палову, з якіх маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю.

Навучэнцы маюць магчымасць не толькі атрымаць неабходную адукацыю, але і займацца ў спартыўных секцыях, гуртках тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, клубах па інтарэсах творчай накіраванасці. Навучэнцы каледжа з'яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі і прызёрамі спартыўных спаборніцтваў, розных конкурсаў прафесійнага майстэрства, тэхнічнай і інавацыйнай творчасці.

У 2018 годзе ўстанова адукацыі «Мiнскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж будаўнікоў імя У.Г. Каменскага» пацвердзіла дзяржаўную акрэдытацыю на адпаведнасць заяўленаму вiду – прафесійна-тэхнічны каледж і па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (па кірунках)».

Галерэя малюнкаў

View the embedded image gallery online at:
https://mgksk.by/be/o-kolledzhe#sigProId8ea88d033d