Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі адкрывае 24 сакавіка пры ўсіх раённых камітэтах арганізацыі «Пункты дабра». Маладзёжная ініцыятыва павінна стаць своеасаблівай дабрачыннай пляцоўкай па зборы рэчаў першай неабходнасці для людзей, якія прыбываюць з Украіны на тэрыторыю нашай краіны.
З заўтрашняга дня «Пункты дабра» з 15.00 будуць працаваць пры кожным тэрытарыяльным камітэце БРСМ.
Запрашаем неабыякавых людзей праявіць міласэрнасць і паклапаціцца пра нашых суседзяў, якія вымушана пакінулі сваю краіну.
Збор рэчаў будзе ажыццяўляцца ў «Пунктах дабра» (любы раённы ці гарадскі камітэт БРСМ) з панядзелка па пятніцу з 15.00 да 18.00. На сённяшні дзень найбольш запатрабаваны гігіенічныя наборы - шампунь, вадкае мыла, зубная паста, шчоткі, вільготныя сурвэткі, медыцынскія маскі. Акрамя таго, неабходны пральны парашок, аднаразовы посуд, прадукты хуткага прыгатавання.
Саюз моладзі цесна супрацоўнічае з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа, куды штотыдзень плануе перадаваць сабраную гуманітарную дапамогу.
Акрамя таго, БРСМ аднавіў працу дабрачыннага рахунку па зборы грашовых сродкаў для аказання дапамогі ўкраінскім бежанцам. Грошы можна накіроўваць; Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» УНП 102275857. BY96 AKBB 3135 0000 0028 1510 0000 у ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Мінск, БІК AKBBBY2X. Усе атрыманыя сродкі таксама будуць перададзены ў БТЧК.
Адрас: г.Мінск, пр-т Дзяржынскага, 10, кабінет №№204, 206, інд. 220036
Тэлефон (факс): 8 017 394 85 50, 8 017 258 33 30
Е-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
ЛІДЭР Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Маскоўскага раёна г.Мінска
– Лапацінскі Павел Уладзіміравіч, выпускнік УА «БДПУ імя Максіма Танка», у 2021-2022 гг. - Другі сакратар Камітэта БРСМ Маскоўскага р-на г.Мінска, з 2022 г. – Першы сакратар Камітэта БРСМ Маскоўскага р-на г.Мінска.
Тэлефон: 8017394 85 50
БРСМ Маскоўскага раёна г.Мінска актыўна прысутнічае ва ўсіх папулярных сацыяльных сетках і месэнджарах:
Моладзь БРСМ Маскоўскага р-н Мінска:
«Тут лёгка быць маладым!»
Маладым душой, думкамі і верай.
«Тут лёгка быць самім сабой!»
Мы адкрыем вас свету і адкрыем свет для вас.
«Тут лёгка быць сябрам!»
Сяброў не можа быць шмат, сябры - гэта выдатна, сябры - гэта мы!
«Тут лёгка быць лідэрам!»
Стаў і дасягай мэты, рабі ўсё, што табе цікава, а мы дапаможам табе стаць спартсменам, паэтам, спеваком, музыкам, кіраўніком студатрада, стаць модным дызайнерам, смелым дружыннікам і ўвесь час быць першым.
«Тут лёгка быць моцным!»
Моцна тварыць, моцна сябраваць, моцна жыць і кахаць.
Мы моладзь, мы будучыня. Мы будучыня сваёй сям'і, свайго горада, сваёй краіны. Разам Мы зможам усё, і наша маладосць нам дапаможа!
Маскоўскі раённы камітэт ГА «БРСМ» аб'ядноўвае самую актыўную, крэатыўную творчую моладзь раёна (больш 170 першасных арганізацый). У раёне функцыянуюць і развіваюцца 3 пярвічныя арганізацыі ГА «БРСМ» з правамі раённага камітэта: Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Танка і Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Агульная колькасць моладзі БРСМ Маскоўскага р-на г.Мінска - больш за 27 тыс. маладых людзей.
Маскоўскі раённы камітэт ГА «БРСМ» ажыццяўляе сваю дзейнасць па многіх напрамках.